Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

img20250214 11392101

 Кніга "Сустрэча ў зялёным жыце" выходзіць у серыі "Дзеці вайны". Хто яны, дзеці вайны? Ім давялося нарадзіцца і падрастаць пад грукат кананады, мужна абараняць Айчыну. Вайна не абышла ніводнага з нас, у многіх сем'ях пасля гадоў страт і нягод не стала родных і сваякоў. Расціслаў Бензярук, які ўбачыў свет падчас ваеннага ліхалецця, занатаваў у памяці цяжкія дні ў біяграфіі сваёй краіны. У кнізе аўтар дзеліцца таксама ўласнымі ўспамінамі. Аповед дапаўняюць звесткі аб калегах па пяры.Адрасавана тым, каго не пакідае абыякавым тэма Вялікай Айчыннай вайны, і ўсім зацікаўленым у гісторыі роднага краю.

Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен