Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

img20250214 11300581

 Вядомы пісьменнік, лаўреат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі праапануе чытачам свае шчымліва-кранальныяя аповесці пра людзей, якіх вайна балюча параніла. “Крутыя вёрсты” – пра мужную палачанку Зіну Тусналобаву-Марочанку, якая вярнулася з вайны без рук і ног. Выйшла замуж за любімага Іосіфа. Займела шчаслівую сям’ю. “Пралескі ў небе” – пра рускага лётчыка Сашу Мамкіна, які ратаваў беларускіх дзяцей-сірот і згарэў у небе жывым факелам. Аповесці Уладзіміра Ліпскага не пакінуць раўнадушнымі чытача любога ўзросту, бо ў яго творах – веліч подзвігу людзей, прыгажосць кахання і вялікае жаданне з любасцю жыць у зямным раі.

Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен