
Зборнік твораў "Выпрабаванне сумлення" Міхася Стральчэні ўключае чатыры аповесці. "Мінёр", "Суддзя", "Выпрабаванне сумлення" прысвечаны падзеям, што адбываліся напрыканцы 1942 года ў беларускіх вёсках. Аўтар паказвае, як у экстрэмальных абставінах выжывалі людзі, змагаліся і, апынуўшыся перад выбарам, вырашалі складаныя маральныя праблемы.
Твор "Пеклішча" – гэта аповед дзеда ўнуку пра няпростае мінулае вёскі Бабунічы Петрыкаўскага раёна і выпрабаванні, якія давялося прайсці яе жыхарам.
Кніга, складзеная сынам аўтара Валерыем Міхайлавічам, дае багаты матэрыял для краязнаўцаў. Яна разлічана на шырокае кола чытачоў, асабліва прадстаўнікоў сучаснага пакалення.