Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Правілы карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

  1. Правілы карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з “Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры”, актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Правілы распаўсюджваюцца на ўсе бібліятэкі, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

  2. У гэтых правілах выкарыстоўваюцца тэрміны ў значэннях, вызначаных “Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры”.

  3. Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны карыстальнікаў і бібліятэк, уваходзячых у склад дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання.

  4. Парадак карыстання бібліятэкамі, іх фондамі, пералік асноўных паслуг і ўмовы іх прадастаўлення ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Уставам дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, гэмымі Правіламі.

  5. Права на карыстанне бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” мае любая фізічная асоба незалежна ад пола, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафісійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці.

  6. Карыстальнікі бібліятэкі, якая ўваходзіць у склад дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” ў адпаведнасці з індывідуальнымі патрэбамі і інтарэсамі маюць права на свабоднае і бясплатнае атрыманне асноўных паслуг бібліятэкі, акрамя платных (дадатковых) паслуг.

  7. Непаўналетнія асобы маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне ў дзіцячых бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, а таксама ў бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, якія не маюць у зоне абслугоўвання дзіцячых бібліятэк.

  8. Асобы з аслабленым зрокам і асобы, якія страцілі зрок, маюць права на бібліятэчнае, інфармацынае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі ў спецыялізаванай гарадской бібліятэцы №12 дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, ў сектары агучанай літаратуры Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна, а таксама ў іншых бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

  9. Асобы, якіе не могуць наведваць бібліятэку па месцу жыхарства з прычыны пажылога ўзросту, абмежаваных фізічных магчымасцей, маюць права на нестацыянарныя формы абслугоўвання з улікам прадугледжанага на гэтыя мэты дадатковага фінансавання з фондаў адпаведных бюджэтаў і праграм.

  10. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны на аснове заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

  11. Карыстальнікі бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” маюць права:

11.1. наведваць бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” ў адпаведнасці з рэжымам іх работы;

11.2. бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе фондаў і інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк праз сістэму каталогаў, картатэк, баз даных і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання;

11.3. бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуке крыніц інфармацыі;

11.4. атрымліваць у часовае карыстанне дакументы з фондаў бібліятэк для работы ў чытальных залах або на абаняментах да 30 дзён;

11.5. падаўжаць тэрмін карыстання дакументам пры ўмове яго прад’яўлення ў захаванасці і адсутнасці запытаў з боку іншых карыстальнікаў на дадзены дакумент тэрмінам на 10 дзён;

11.6. атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў у адпаведнасці з “Правіламі карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;

11.7. атрымліваць дакументы або іх копіі па міжбібліятэчным абаняменце, у тым ліку з выкарыстаннем сістэмы электроннай дастаўкі дакументаў, на ўмовах бібліятэк-фондатрымальнакаў;

11.8. удзельнічаць у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” для карыстальнікаў;

11.9. выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання чытачоў тэхнічныя прылады, за выключэннем  пералічаных у падпунктах 13.6 і 13.7 пункта 13 гэтых Правілаў, на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў;

11.10. карыстацца мабільнымі тэлефонамі па-за зонамі абслугоўвання чытачоў;

11.11. звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсім пытанням, якія датычацца абслугоўвання, набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг;

11.12. карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх вызначаны і зацверджаны дырэктарам дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

11.13. найбольш каштоўныя і рэдкія дакументы выдаюцца тэрмінам на 10 дзён, іх наступнае падаўжэнне – платнае.

  1. Карыстальнікі бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” абавязаны:

12.1 выконваць правілы “Карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і прытрымлівацца рэжыму работы бібліятэк;

12.2. беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў. Пры атрыманні дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнік павінен паведаміть аб гэтым бібліятэкару;

12.3. вяртаць дакументы ў вызначаны бібліятэкамі тэрмін;

12.4. беражліва адносіцца да маёмасці бібліятэк і абсталявання;

12.5. праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у тэрмін і ў адпаведнасці з парадкам, усталяваным бібліятэкай. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца;

12.6. захоўваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях бібліятэк, паважаць правы іншых карыстальнікаў;

12.7.  мець прывабны знешні выгляд;

12.8. у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і іншых) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

  1. Карыстальнікам бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” забараняецца:

13.1. наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага, таксічнага, наркатычнага ап’янення;

13.2. уваходзіць у будынак бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў – асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок, – у саправаджэнні сабакі-павадыра;

13.3. уносіць у бібліятэку любыя друкаваныя выданні, дакументы на электронных і іншых носьбітах, рэжучыя, колючыя прадметы, калі іншае не прадугледжана правіламі карыстання бібліятэкай;

13.4. выносіць дакументы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў формах уліку, якія прыняты бібліятэкай;

13.5. уносіць і выкарыстоўваць розныя капіравальныя прылады (сканеры, аўдыё-, фота-і відэаапаратуру), калі іншае не прадугледжана “Правіламі карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;

13.6. выкарыстоўваць мабільны тэлефон у зонах абслугоўвання чытачоў, а таксама з мэтай відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў бібліятэкі;

13.7. перадаваць білет чытача іншым асобам або карыстацца білетам іншай асобы.

14. Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка бібліятэкай грамадзянін павінен прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу. Паведаміць неабходныя звесткі для афармлення рэгістрацыйных форм, вызначаных (зацвержаных) бібліятэкай, азнаёміцца з гэтымі Правіламі і пацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам.

15.Рэгістрацыйныя формы (фармуляр чытача) афармляюцца ў ручным або аўтаматызаваным рэжыме супрацоўнікам бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.

16.Рэгістрацыйныя формы (білет чытача) у бібліятэках, якія працуюць у аўтаматызываным (або часткова аўтаматызаваным) рэжыме, выдаецца на платнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і прайс-лістом бібліятэкі. У выпадку яго страты выдаецца новы білет чытача на  агульных падставах.

17. Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў у якасці карыстальнікаў бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” выконваецца ў прысутнасці бацькоў, законных прадстаўнікоў па прад’яўленні апошнімі дакумента, які сведчыць асобу.

18. Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце ад чатырнаццаці да васемнаццаці гадоў у якасці карыстальнікаў бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” выконваецца з пісьмовай згоды законных прадстаўнікоў.

19. Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў (юрыдычных асоб) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з “Правіламі карыстання бібліятэкамі Дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” на падставе дагавора, які вызначае парадак прадастаўлення інфармацыйна-бібліятэчных паслуг.

20. У выпадку страты, пашкоджання дакументаў з фондаў бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” карыстальнікі кампенсуюць ці замяняюць іх ідэнтычнымі, раўнацэннымі, у тым ліку ў выглядзе копій. Пры адсутнасці магчымасці замены дакументаў адміністрацыя бібліятэкі можа патрабаваць кампенсацыі прычыненых страт у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

21. Карыстальнікі бібліятэкі, якія нанеслі шкоду маёмасці бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” (камп’ютэры, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і іншая маёмасць), кампенсуюць нанесеную шкоду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

22. Карыстальнікам бібліятэкі, якія парушылі тэрміны вяртання дакументаў з фондаў бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, наступная выдача дакументаў спыняецца да поўнага ўзаемаразліку па запазычаннасці.

Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен