Хараство з бабуліных куфараў
27 верасня ў дзіцячай бібліятэцы імя У.С. Караткевіча ў рамках Года малой радзімы адбылася бяседа “Хараство з бабуліных куфараў“. Вучні 4“В“ класа ДУА “Сярэдняя школа №2“ разам з галоўным бібліятэкарам чытальнай залы Кулагінай А. М. з дапамогай слайд-прэзентацыі перанесліся на некалькі стагоддзяў назад і даведаліся пра мастацтва вышыўкі. Зазірнулі ў бабулін куфар з вышытымі рушнікамі, аддзеннем, прадметамі быту. У Год малой радзімы маленькія беларусы яшчэ раз дакрануліся да вытокаў беларускіх традыцый.
Загадчык дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча Савіцкая Н.А.