Як я ведаю родную мову?
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца - беларуская мова.
19 лютага, напярэдадні свята, бібліятэкар Харанека І.Я. наведала ДУА “Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна” і сумесна з настаўнікам Трусовай Е.В. правялі для навучэнцаў групы падоўжанага дня ўрок-гутарку “Як я ведаю родную мову”.
Школьнікі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, калі яно пачало адзначацца ў нашай краіне. Вучні чыталі вершы на беларускай мове. Усе жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсах: “Загадкі”, “Перакладчыкі” і “Словаведы”. Скончылася мерапрыемства знаёмствам з новымі дзічячымі кнігамі на беларускай мове.

Бібліятэкар Купрэева М.М.