Дзень роднай мовы
Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэта пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, вытрамала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае свае пачэснае месца сярод іншых моў свету. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Пішчалаўскай сельскай бібліятэцы была арганізавана выстава-прапанова, прысвечаная роднай мове.
Пагартаўшы часопісы, кнігі, прадстаўленыя на выставе, хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся і пра этыкет па-беларуску, і пра таямніцы роднай мовы, і пра літары-карацелькі, пазнаёміліся з новымі кнігамі серыі «Беларускія пісьменнікі - дзецям».




Завяршыўся дзень роднай мовы моўнай хвілінкай «Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю». Юныя чытачы бібліятэкі праявілі добрае веданне герояў беларускіх народных казак, адгадалі загадкі з кнігі Міхася Пазнякова «Родная мова», а таксама пачыталі свае любімыя вершы беларускіх паэтаў. А потым кожны знайшоў для сябе самую цікавую кнігу на роднай мове.

Бібліятэкар А.Дубашынская