Бацька Дняпро сінякрылы
Напэўна, у асяроддзі кожнага з нас няма ні аднаго чалавека, які не ведаў бы пра раку Днепр. Мы знаёміліся з гэтай вялікай ракой, калі не ў дзяцінстве, то абавязкова ў школьныя гады на ўроках геаграфіі і літаратуры. Але цудоўна ведаць, што ёсць такое свята, як Міжнародны дзень Дняпра. Яно адзначаецца ў першую суботу ліпеня.
Гэтае свята пакуль не лічыцца афіцыйнай датай, усталяванай на заканадаўчым узроўні. Аднак традыцыя адзначаць яго рознымі акцыямі і мерапрыемствамі ў першыя выхадныя ліпеня ўжо замацавалася ва ўсіх трох «дняпроўскіх» краінах – у Беларусі, Расіі, Украіне. Да гэтага дня супрацоўніца бібліятэкі імя У. Корбана Вербіна Г. А. падрыхтавала віэапрэзентацыю “Бацька Дняпро сінякрылы”, у якой можна даведацца пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, пра цікавыя факты ракі Днепр, а таксама пра кнігі, у якіх згадваецца інфармацыя пра раку.
Г. А. Вербіна