Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Акцыя “Перачытаем разам Івана Шамякіна“

Akcyja Pieracytajem razam Samiakina30 студзеня спаўняецца 100 год з дня нараджэння аднаго з самых выдатных і вядомых беларускіх празаікаў – Івана Шамякіна. У студзені супрацоўнікі Дзіцячай бібліятэкі імя У. С. Караткевіча прапануюць прыняць удзел у акцыі “Перачытаем разам Івана Шамякіна“.

Іван Пятровіч прыйшоў у літаратуру як аўтар твораў на тэму Вялікай Айчыннай вайны, але хутка адкрылася, што праблемы сучаснасці – яго асаблівая мастакоўская страсць. Яго творчасць – дакладнае люстэрка бягучай плыні чалавечага быцця з яго яшчэ неўстаялымі, не завершанымі працэсамі, дзе так шмат значаць воля чалавека, яго імкненні, талент і працаздольнасць. Героі І. Шамякіна – людзі блізкія і зразумелыя чытачу. Іван Пятровіч вядомы найперш як аўтар аповесцей і раманаў, аднак ёсць у яго творчай спадчыне творы для дзяцей. У 1999 годзе пабачыла свет кніга дзіцячых успамінаў пісьменніка “Промні маленства“. Абавязкова пашукайце яе ў бібліятэцы і прачытайце - яна, несумненна, спадабаецца вам.

Akcyja Pieracytajem razam Samiakina1

Akcyja Pieracytajem razam Samiakina3

 Пазнаёміцца с творчасцю Івана Шамякіна, ці ўспомніць любімыя творы запрашае Дзіцячая бібліятэка імя У. С. Караткевіча.

 Бібліятэкар К.С. Самасейка

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен