Слаўны сын Палесся
5 лютага бібліятэкар Вусценскай сельскай бібліятэкі запрасіла чытачоў на гадзіну пісьменніка “Слаўны сын Палесся”, прымеркаваную да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Беларусі, празаіка і драматурга Івана Мележа.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творчасцю пісьменніка, які большую частку жыцця прысвяціў літаратуры. За перыяд творчасці з-пад яго пяра выйшла мноства навэл, апавяданняў, раманаў і п'ес.

Аднак самы вядомы твор - трылогія “Палеская хроніка”, дзеянне якой адбываецца ў родных для Івана Мележа месцах. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з творамі пісьменніка прадстаўленымі на кніжнай выставе.

Бібліятэкар Н.М.Гусева