Зямлі палескай волат

6 лютага ў Запольскай сельскай бібліятэцы адбыліся мележаўскія чытанні з удзелам вучняў старэйшых класаў ДУА "Межаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна" і прыхільнікаў творчасці беларускага класіка. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства знайшоў для сябе нешта новае ў творах вялікага пісьменніка.
Творы Івана Мележа атрымалі шырокую вядомасць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Трылогію «Палеская хроніка» ставяць у адзін шэраг з «Ціхім Донам» Міхаіла Шолахава, але для нас, беларусаў, Мележ - гэта вяршыня. Цудоўны край беларускага Палесся і яго людзі - галоўныя тэмы творчасці пісьменніка.

Бібліятэкар І. Крышкевіч