Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Гучы, беларускае слова!

zvuki belorusskoye slovoМіжнародны дзень роднай мовы, асноўнай мэтай якога з'яўляецца падтрымка моўнай разнастайнасці ў свеце і прафілактыка вымірання моў, штогод адзначаецца 21 лютага. З гэтай нагоды бібліятэкар Зубаўскай сельскай бібліятэкі правяла гадзіну роднай мовы “Гучы, беларускае слова!”.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ДУА "Зубаўская дзіцячы сад - сяредняя школа Аршанскага раёна". Бібліятэкар расказала вучням аб тым, чаму для святкавання быў абраны гэты дзень.

 

zvuki belorusskoye slovo1

Спынілася на тым, што робіцца ў нашай краіне для развіцця і захавання роднай мовы, які ўклад у зберажэнне роднай беларускай мовы можа ўнесці кожны з нас.

zvuki belorusskoye slovo3

Затым вучні прынялі ўдзел у адукацыйна-гульнёвай праграме “Родная мова”. Шэраг спаборніцтваў выявіў лепшых знаўцаў роднай мовы.

zvuki belorusskoye slovo4

zvuki belorusskoye slovo5

zvuki belorusskoye slovo2

Верш Віктара Шведа “10 запаведзяў” стаў наказам для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства:

Мову родную беражы. 
Мовай роднаю даражы. 
Мову родную шануй. 
Мовай роднай не гандлюй. 
Мову родную любі. 
Мовы роднай не кідай. 
Мову дзецям перадай. 
Мовы не аддай на здзек. 
Толькі з ею жыцця век.  

Бібліятэкар Т. Дзегцярова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен