Гавары і чытай па-беларуску
Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага, бібліятэкар Пішчалаўскай сельскай бібліятэкі падрыхтавала для сваіх наведвальнікаў кніжную выставу-заклік "Гавары і чытай па-беларуску".
На выставе былі прадстаўлены кнігі класікаў беларускай літаратуры, якія выйшлі ў рубрыцы "Мая беларуская кніга", таксама творы, якія даўно палюбіліся чытачам бібліятэкі, а адзін з раздзелаў выставы быў прысвечаны беларускім пісьменнікам-юбілярам 2021 года.



Таксама ў бібліятэцы на роднай беларускай мове прайшло мерапрыемства, прысвечанае 65-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Ягоўдзіка. У літаратурную вандроўку "Расказвае Уладзімір Ягоўдзік" бібліятэкар запрасіла сваіх юных чытачоў.

Трэба адзначыць, што беларуская літаратура карыстаецца ўвагай і попытам у чытачоў, бо "пакуль мы гаворым і спяваем, мова беларуская жывая"

Бібліятэкар А.Дубашынская