...Мова беларуская мая!
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Пугляеўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гутарка-гульня “Гаворым і чытаем па-беларуску”, на якой прысутнічалі жыхары вёскі Пугляі і навучэнцы ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна”.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Пімен Панчанка
Мерапрыемства складалася з некалькіх конкурсаў: “Адгадай загадкі”, “Кот у мяшку”, “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку” і інш. Бібліятэкар зачытывала ўрыўкі з вершаў пісьменнікаў аб роднай мове, гучалі фанаграмы беларускай народнай музыкі.


Бедны той, хто не мае скарбаў вечных - скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее - гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы. Родная мова - душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.


Выхаванне ў чытачоў патрыятычнай самасвядомасці і грамадзянскай культуры праз асэнсаванне духоўных каштоўнасцей, абуджэнне павагі і пачуцця любові да роднай мовы – гэта было мэтай мерапрыемства.
Бібліятэкар А.Сухадолава