Пісьменнік з душой чулай і паэтычнай
Вядомаму майстру слова, класіку беларускай літаратуры Змітраку Бядуле 23 красавіка споўнілася б 135 гадоў з дня нараджэння. З гэтай нагоды ў Высокаўскай сельскай бібліятэцы быў праведзены бібліяграфічны агляд «Пісьменнік з душой чулай і паэтычнай».
У ходзе мерапрыемства бібліятэкары расказалі школьнікам пра жыццё і творчасць пісьменніка, пра тое, які ўклад ён унёс у развіццё беларускай літаратуры. Былі зачытаны ўрыўкі з аповесці «Салавей».

Гэта цікавы, змястоўны, казачны, прыгодніцкі і рамантычны твор. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб тым, што творы пісьменніка перакладзены на шматлікія мовы і на словы паэта кампазітары пісалі песні.
Бібліятэкар І.Я.Харанэка