Казкі дзеда Васіля
13 мая бібліятэкар Пішчалаўскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх маленькіх чытачоў на літаратурную гадзіну "Казкі дзеда Васіля", прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Васіля Віткі.
Кожны беларус з дзяцінства ведае казкі "Ваверчына гора", "Казка пра цара Зубра", "Азбука Васі Вясёлкіна", а многія дзеці з нецярпеннем чакаюць чарговы нумар часопіса "Вясёлка", галоўным рэдактарам якога з дня заснавання ў 1957 годзе да 1974 года быў Васіль Вітка.

Васіль Вітка-пісьменнік шматграннага таленту, ён праявіў сябе як паэт, празаік, драматург, перакладчык і публіцыст. Аднак найбольш вядомым і прызнаным ён стаў як дзіцячы пісьменнік.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творамі В.Віткі сярод якіх чытанкі, байкі-самаграйкі, песні-калыханкі, жарты-перакруткі, лічылкі, загадкі ды ладачкі-ладкі.

А потым прысутныя з задавальненнем чыталі вясёлыя вершы, казкі, адгадалі загадкі, складзеныя для іх таленавітым пісьменнікам, з цікавасцю гарталі старонкі любімага часопіса.

А самай маленькай удзельніцы мерапрыемства - Арыне, вельмі спадабаўся верш "Сяброўкі"
Бібліятэкар А. Дубашынская