Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Маёй зямлі куточак сэрдцу дарагі

die urbem26 чэрвеня споўнілася 954 гады з дня заснавання нашага горада Орша, звесткі пра якога ўпершыню былі ўзгаданы ў старажытным летапісным зборы, які называецца “Аповесць мінулых гадоў”.

 

Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча да Дня горада аформілі краязнаўчую кніжную выставу. Чытачы могуць больш падрабязна пазнаёміцца ​​з мінулым і сучасным Оршы, з яе выдатнымі мясцінамі. Кнігі дапамогуць даведацца і параўнаць, якім горад быў раней і як гэтыя ж мясціны выглядаюць сёння.

die urbem1

Галоўнае багацце Аршаншчыны – яе жыхары. Менавіта іх працай і упартасцю, розумам і талентам, мужнасцю і адвагай, любоўю да сваёй малой радзімы створана ўсё, што складае сёння гонар і славу Аршанскай зямлі. У раздзеле “Майстры слова Аршанскага краю” прадстаўлены кнігі нашых землякоў, аршанскіх пісьменнікаў і паэтаў, услаўляючых прыгажосць і веліч роднага краю.

die urbem2

Асаблівае месца займаюць кнігі пра Вялікую Айчынную вайну. Імёнамі Герояў Савецкага Саюза, падпольшчыкаў, партызан названы больш за 30 вуліц горада. Удзячныя аршанцы ўзвялі ў гонар воінаў вызваліцеляў мноства помнікаў. Даведацца аб подзвігах абаронцаў Оршы і памятных мясцінах гэтых падзей вы зможаце прачытаўшы кнігі з раздзелу “Аршаншчына гераічная”.

die urbem3

die urbem4

Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча віншуюць усіх з Днём горада і запрашаюць да сябе.Няхай наш горад заўсёды квітнее, расце і развіваецца, хай кожны яго жыхар і госць будзе неверагодна шчаслівы і жыццярадасны. Жадаем усім чыстага неба над галавой, светлых надзей, узаемапавагі і дабрабыту.

З Днём нараджэння, любімы горад!

Бібліятэкар Нароўская Н.

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен