Слава кніжцы беларускай
З нагоды Дня беларускага пісьменства і друку супрацоўнікі бібліятэкі імя М. Горкага для вучняў 2 “А” класа ГУА “Сярэдняя школа №7 г. Орша” правялі пазнавальна-займальную гадзіну “Слава кніжцы беларускай”.
Бібліятэкар расказала дзецям аб гісторыі ўзнікнення беларускага пісьменства, пазнаёміла з біяграфіей выдатных асветнікаў Беларусі: Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Кірылы Тураўскага і інш. Паведала цікавую гісторыю жыцця Ефрасінні Полацкай. Хлопчыкі і дяўчынкі зрабілі віртуальнае падарожжа па старыжытных гарадах нашай краіны, у якіх праводзілася свята - Дзень беларускага пісьменства. Пазнавальную частку мерапрыемства працягнулі займальныя заданні і конкурсы. Напрыканцы вучням правялі агляд цікавых кніг і ўручылі памятные падарункі.




Бібліятэкар В. В. Ільінцава