Я з табою назаўсёды, Беларусь!
Інфармацыйную гадзіну “Я з табою назаўсёды, Беларусь!”, прымеркаваную да Дня народнага адзінства Беларусі правяла бібліятэкар Зубаўскай сельскай бібліятэкі, разам з настаўнікамі школы, для навучэнцаў ДУА “Зубаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”.
Бібліятэкар расказала аб перадумовах узнікнення свята і яго значнасці для суверэннай Беларусі. Зрабіла агляд літаратуры “Беларусь – мой гонар і слава” і прапанавала шэраг кніг, якія пашыраць веды аб гісторыі нашай Радзімы і яе дасягненнях. Нагадала, што моладзь рухаючая сіла нашага грамадства і толькі ад намаганняў усіх нас залежыць будучае краіны.



Завяршылася мерапрыемства праглядам відэароліка “17 сентября – День народного единства в Беларуси”.
Бібліятэкар Т. Р. Дзегцярова