Красу і светласць, і прастор шукаў…
У бібліятэцы імя М.Горкага прайшоў дзень паэзіі “Красу і светласць, і прастор шукаў…”, прымеркаваны да юбілею вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча.
Безумоўна, усе мы вывучалі яго творчасць ў школе, чыталі яго вершы, вось і ў гэты дзень чытачам было прапанавана прачытаць найбольш упадабаны верш і паразважаць на тэму кахання.


Як вядома, тэма кахання – адна з галоўных у паэзіі Максіма Багдановіча. Хто ж натхняў яго на стварэнне цудоўных радкоў? Над гэтымі і іншымі пытаннямі разважалі госці бібліятэкі.
Бібліятэкар С.В.Колабава