Святло паэзіі Максіма Багдановіча
9 снежня ў бібліятэцы імя У.Корбана прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Святло паэзіі Максіма Багдановіча», прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча - класіка беларускай літаратуры, геніяльнага паэта і празаіка.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 7 “А” класа ДУА “Гімназія №1 г. Оршы”.


Бібліятэкары Г. Вербіна і Т. Усцянская паведамілі аб жыцці і творчасці пісьменніка-юбіляра, пазнаёмілі вучняў з біяграфіяй паэта.


Навучэнцы з задавальненнем зачыталі вершы Максіма Багдановіча, праслухалі песні, напісаныя на яго радкі, адказвалі на пытанні віктарыны.


Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага.


Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі.
Бібліятэкар Т. Усцянская