Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Сябры роднай мовы

siabry rodnaj movy21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў - прыгожых і непаўторных. Але, як казаў выдатны беларускі пісьменнік Якуб Колас: "Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову...". З гэтай нагоды 19 лютага ў Смальянскай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках акцыі "Гаворым па-беларуску" была праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Сябры роднай мовы".

На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы першага курса ДУА "Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж".

siabry rodnaj movy1

siabry rodnaj movy2

Яны з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах: "Паэтычны", "Адгадай-ка", "Моўны скарб", "Хто больш", "Вядомыя людзі".

siabry rodnaj movy3

siabry rodnaj movy4

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава "Міжнародны дзень роднай мовы".

siabry rodnaj movy5

Бібліятэкар М.М.Варашэнь

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен