Дзве краіны, як крылы, што бусел расправіў
З 1 красавіка ў бібліятэцы імя Я. Коласа праходзіць выстава-дыялог, прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Выстаўка змяшчае інфармацыю аб гісторыі ўзнікнення Саюзнай дзяржавы, аб асаблівасці яе развіцця, аб узаемаразуменні і пашырэнні дружалюбных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі, аб узаемным укладзе ў агульную культурную прастору. На выставе прадстаўлена 15 дакументаў разнастайнай літаратуры: публіцыстычнай, навуковай і мастацкай скіраванасці.

Бібліятэкар А.А.Пацеліна