Добрым кнігам – добры дзень
11 мая споўнілася 75 гадоў славутай беларускай паэтцы і пісьменніцы Раісе Баравіковай. Запольская сельская бібліятэка прысвяціла гэтаму юбілею літаратурны дыліжанс “Добрым кнігам – добры дзень”.

Раіса Андрэеўна - тонкі лірык, неверагодны фантазёр, аматар і знаўца гісторыі. Займальныя дзіцячыя творы спадабаліся юным чытачам. Яе кнігі не маюць патрэбы ў прадстаўленні. Яны карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод рабят. Разам з бібліятэкарам дзеці здзейснілі захапляльнае падарожжа на фантастычную планету Мамурыя, узгадалі самыя смешныя і кранальныя выпадкі, якія здараліся з героямі.
Бібліятэкарь І. Крышкевіч