Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Ляціць, гучыць Купалы голас

liacić hučyć kupaly holasПад такой назвай у дзіцячай бібліятэцы імя Н.К.Крупскай прайшла літаратурная акцыя, прымеркаваная да значнага юбілею – 140-годдзя з дня нараджэння геніяльнага песняра беларускай зямлі, першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Янка Купала – паэт, драматург, перакладчык, публіцыст. Увашоўшы ў гісторыю беларускай літаратуры болей чым стагоддзе таму, ён назаўжды стаў неадъемнай часткай айчыннай культуры. Яго вершы, п’есы, паэмы дагэтуль блізкія і зразумелыя чытачам. Юбілей народнага паэта Беларусі Янкі Купалы – гэта важкая падстава ўспомніць  любімыя творы беларускага  пісьменніка, а можа і ўпершыню прачытаць яго вершы. Літаратурная акцыя “Ляціць, гучыць Купалы голас!” праходзіла ў бібліятэцы з 4 ліпеня па 7 ліпеня. На працягу гэтых дзён у бібліятэцы гучала жывое и мілагучнае Купалава слова, якое засталося нам у спадчыну.

Чытачы рознага ўзросту, і дзеці, і дарослыя, натхнённна чыталі вядомыя вершы паэта: “Сосны”, “Песня і казка”,” Мужык”. “Мая думка”, “Поле“,  “Хлопчык і лётчык”, “Улетку”, “Рэчка”, “На Купалле”, “Мая малітва” і шм. інш.

Каўрыга Аляксандр ДУА "Сярэдняя школа №8 г.Оршы" 4 "Б" клас

liacić hučyć kupaly holas1

Жураўкова Анастасія ДУА "Сярэдняя школа №8 г.Оршы" 4 "А" клас

liacić hučyć kupaly holas2

Глявіцкі Уладзімір Ляонавіч

liacić hučyć kupaly holas3

Снягіроў Сцяпан ДУА "Сярэдняя школа №8 г.Оршы" 4 "Б" клас

liacić hučyć kupaly holas4

Пілюкоў Георгій ДУА «Гімназія № 2 г. Оршы» 9 “А” клас

liacić hučyć kupaly holas5

Ляшкевіч Ларыса Рыгораўна

liacić hučyć kupaly holas6

Шалак Аляксей ДУА "Сярэдняя школа №7 г.Оршы" 10 клас

liacić hučyć kupaly holas9

Чарнагузаў Арсеній ДУА "Сярэдняя школа №16 г.Оршы" 2 клас

liacić hučyć kupaly holas7

Шачанок Ганна ДУА "Сярэдняя школа №5 г.Оршы" 7 “А” клас

liacić hučyć kupaly holas8

Загадчык бібліятэкай Ж.А.Палітава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен