Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Я – часцінка беларускай мовы

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movyНягледзячы на тое, што члены народнага клуба “Надзея” прымалі актыўны ўдзел у свяце паэзіі ў Ляўках 2 ліпеня, яны прыйшлі ў Андрэеўшчынскую сельскую бібліятэку 15 ліпеня, каб зноў акунуцца ў творчасць вялікага беларускага паэта Янкі Купалы і адчуць сябе “часцінкай беларускай мовы”. І мерапрыемства, прысвечаннае 140-годдзю з дня нараджэння паэта называлася “Я – часцінка беларускай мовы”.

Загадчыца бібліятэкі С. Баннікава падрыхтавала цікавую выставу з твораў Я. Купалы.

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 1

А адкрыла сустрэчу вядучая Г. Ярмошкіна вершам Пімена Панчанкі “З працы пачынаецца Купала…” Нам пашчасціла жыць у незалежнай Беларусі, аб якой марыў Янка Купала.

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 11

Прагучала песня ў выкананні  В. Шыкоты “Беларусь – імя святое”. Потым вядучая нагадала асноўныя даты жыцця і творчасці паэта, а В. Мяльніцкая дапоўніла цікавымі фактамі з яго жыцця. Вялікаў зброяй у руках Я. Купалы было роднае слова, аб яго магутнасці ён піша ў вершы “Роднае слова”. Усе прысутныя падрыхтавалі любімыя вершы з творчасці Я. Купалы, многія аказаліся блізкімі да сучаснасці: “Родныя вобразы”, “А хто там ідзе?”, “Гэй, наперад”, “Будзь смелым”, “Не шукай”, “Крыўда”, “Каб я князем быў”, “Выпраўляла маці сына”, “Свайму народу” і інш.

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 14

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 3

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 4

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 5

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 6

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 9

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 12

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 13

Гучалі песні на беларускай і рускай мовах: “Мой родны кут”, “Край калины красной” у выкананні А. Казлова, «Рабіна» - А. Лявіцкай, «Сок берёзовый с горечью», «Черёмуха» - Л. Шмакавай, «Жар-птушка» - В. Мяльніцкай.

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 2

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 7

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 8

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 10

Закончыла вядучая вечар словамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, якія працягваюць сцвярджаць думку Я. Купалы: “Незалежнасць – найвялікшы здабытак любога народа, у тым ліку і беларускага. І мы будзем яе берагчы, будзем за яе змагацца так, як гэта рабілі нашы гераічныя продкі”.

140 Kupala JA cascinka bielaruskaj movy 15

Кіраўнік клуба “Надзея” Г.М.Ярмошкіна

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен