Спадчына беларускіх асветнікаў
Беларуская зямля здаўна славіцца імёнамі сваіх таленавітых сыноў і дочак. Сярод мноства вядомых імёнаў, якія пакінулі свой незабыўны след у гісторыі нашай краіны, ёсць людзі, якіх называюць «асветнікі».
У чытальнай зале Цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна арганізавана кніжная экспазіцыя «Спадчына беларускіх асветнікаў», якая знаёміць з жыццём выдатных дзеячаў беларускай культуры: Ефрасінні Полацкай, Сімяона Полацкага, Кірылы Тураўскага, Васіля Цяпінскага і Францыска Скарыны. Азнаёміўшыся з выставай, можна даведацца пра рукапісную кнігу, як зараджалася кнігадрукаванне ў Беларусі, а таксама пазнаёміцца з помнікамі пісьменства.






Вывучаючы духоўную спадчыну, мы не толькі аддаём даніну мінуламу, але і вызначаем будучыню.
Галоўны бібліятэкар аддзела аблугоўвання і інфармацыі Лепешава К.Л.