Алесь Адамовіч: пісьменнік і чалавек
Беларускаму пісьменніку, крытыку, літаратуразнаўцу, публіцысту, грамадскаму дзеячу, доктару філалагічных навук, прафесару, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Алесю Адамовічу 3 верасня споўнілася б 95 гадоў.
Алесь Адамовіч – аўтар вядомых кніг аб вайне "Вайна пад стрэхамі" і "Сыны ідуць у бой", "Хатынская аповесць", "Я з вогненнай вёскі" (у сааўтарстве з Янкам Брылём і Уладзімірам Калеснікам), "Блакадная кніга". Творы Алеся Адамовіча перакладзены больш чым на 20 моў. Да 95-годдзя беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча супрацоўнікі чытальнай залы Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна падрыхтавалі відэапрэзентацыю «Алесь Адамовіч: пісьменнік і чалавек».
Прыемнага прагляду!
Бібліятэкар Вараб'ёва Н.А.