Да вытокаў рукой дакрануцца
Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Менавіта у гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.
З гэтай нагоды 3 верасня для маленькіх чытачоў бібліятэкар Барздоўскай сельскай бібліятэкі сумесна з супрацоўнікамі Барздоўскага СДК правяла пазнавальную літаратурную гадзіну “Да вытокаў рукой дакрануцца”.


Вядучая Т.Іванова пазнаёміла прысутных з гісторыяй як самога свята, так і з гісторыяй беларускага пісьменства ад вытокаў да нашых дзён. Успомнілі выдатных прадстаўнікоў нашай краіны, іх творчасць, значэнне іх дзейнасці не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету. На працягу мерапрыемства дзеці даведаліся аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, атрымалі звесткі аб выдатных асветніках: Францыску Скарыне, Сымоне Будным, Кірыле Тураўскім, Сімяоне Полацкім, Мяленціі Сматрыцкім і інш.


Удзельнікам мерапрыемства прыйшлося да спадобы гістарычнае падарожжа з прыпынкамі, на якіх іх чакалі розныя цікавыя конкурсы “Наборшчыкі”, “Перакладчыкі”, “Метаграмы”, тэматычная віктарына “Беларуская скарбонка”, турнір знаўцаў «Гісторыя беларускай кніжнасці”, загадкі.


Барздоўская сельская бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых наведаць прэзентацыю кніжнай выставы “Да кніжных скарбаў дакрануцца ”.
Бібліятэкар Т.В.Іванова