Якуб Колас. Жыццё, адданае народу
Гэты год знамянальны для нас, беларусаў, тым, што мы адзначаем 140 год з дня нараджэння нашых слынных класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. 3 лістапада мы будзем адзначаць 140 год з дня нараджэння Якуб Коласа – паэта, празаiка, драматурга, крытыка, дзiцячага пiсьменнiка.
З гэтай нагоды 28 кастрычніка Барздоўская сельская бібліятэка правяла для вучняў ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна” літаратурную гадзіну “Якуб Колас. Жыццё, адданае народу”


Бібліятэкар Т. В. Іванова шмат расказала пра Якуба Колас. Вучні даведаліся, што Якуб Колас –народны паэт Беларусі, двойчы лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР, акадэмік АН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі шырока вядомы ў нашай рэспубліцы і далёка за яе межамі. З вялікім інтарэсам дзеці слухалі пра сяброўства Канстанціна Міхайлавіча з Янкай Купалам, задавалі шмат пытанняў, звязаных з жыццем і творчасцю Я. Коласа. Вершы пра Радзіму, мову, якія гучалі з вуснаў чытачоў Макеява У., Кавалеўскай А., Арлоўскага В. абудзілі пачуццё гонару за родны край у сэрцах не толькі выканаўцаў, але і слухачоў.


Да юбілею паэта у бібліятэцы дэманструецца тэматычная выстава-ушанаванне “Паклон прымі ад нас пясняр” Цёплая атмасфера сустрэчы, цікавыя звесткі пра пісьменніка запомняцца ўсім удзельнікам мерапрыемства, пасадзейнічаюць далейшаму знаёмству з творчасцю Я. Коласа.
Бібліятэкар Т. В. Іванова