Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Сцяжынкамі Я. Коласа

Sciazynkami JA KolasaЛітаратурная гасцёўня “Сцяжынкамі Я. Коласа”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння вялікага беларускага песняра, цікава і пазнавальна прайшла 4 лістапада ў Андрэеўшчынскай сельскай бібліятэцы-клубе.

Вядучая Г.Ярмошкіна адкрыла мерапрыемства словамі: “Як творчая асоба Я.Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) – з’ява ўнікальная. Маштаб яго непаўторнага, самабытнага таленту здзіўляе: паэт, празаік, драматург, публіцыст і перакладчык, вучоны і арганізатар айчынная навукі, лексікограф, педагог і метадыст” і “павяла” слухачоў у прынёманскі край на Стаўбцоўбшчыне… Першы “родны кут” паэта – Акінчыцы, дзе 3 лістапада 1882 года ён нарадзіўся. Самыя раннія дзіцячыя гады Кастусь правёў у Ластку, у глухім куточку сярод лесу, потым леснічоўка Альбуць – творчая калыска паэта. Альбуцкія ўражанні мы знаходзім у паэме “Новая зямля”, урывак з якой напамяць прачытаў М. Каралевіч. Далей вядзе нас дарога ў Смольню – галоўны музей на радзіме паэта, сюды ён прыязджаў вясной 1956 года паглядзець на нёманскія краявіды, аб якіх пісаў у паэме “Сымон-музыка”. Урывак з паэмы дэкламавала Каця Лістападава.

– О, край родны, край прыгожы!.. І тут жа прагучала песня “Мой родны кут, як ты мне мілы” ў выкананні А.Казлова і В.Мяльніцкай. Затым члены клуба “Надзея” чыталі вершы: “Родныя вобразы”, “Беларусам”, “Не бядуй”, “Нашы дні”, “Наш край”, “Ворагам” і іншыя.

Sciazynkami JA Kolasa 3

У выкананні А.Лявіцкай, Л.Шмакавай, А.Касцюковіч, Л.Сярдзечнай гучалі беларускія песні “Біла мяне маці прутам”, “Колькі ў небе зор”, “Каліна”… Спадабалася ўсім і віктарына па творах Я.Коласа. Прысутным былі знаёмы і “Дрыгва”, і “Новая зямля”, і “На Ростанях”.

Sciazynkami JA Kolasa 1

Sciazynkami JA Kolasa 4

Sciazynkami JA Kolasa 5

Sciazynkami JA Kolasa 2

Слухачы згадзіліся, што творчасць Я.Коласа і ў наш час служыць ідэалам дабра і справе міру на зямлі.

Кіраўнік народнага клуба “Надзея” Г.Ярмошкіна

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен