Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Дзень нараджэння У.С.Караткевіча

Ведаем, помнім, ушаноўваем!
Напярэдадні дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча ў бібліятэках Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай адбылася  дэкада памяці вялікага пісьменніка. Гэта: літаратурныя вечарыны, чытацкія канферэнцыі, выставы творчых работ, кніжныя выставы.

Асаблівую работу па папулярызацыі жыцця і творчасці пісьменніка праводзіць дзіцячая бібліятэка імя У. Караткевіча. Пры бібліятэцы вось ужо некалькі год працуе аматарскае аб'яднанне "Краязнаўчая майстэрня". Мэта аб'яднання - вывучэнне гісторыі роднага краю, папылярызацыя творчасці пісьменнікаў-землякоў. На працягу года юныя краязнаўцы чыталі творы пісьменніка, сустракаліся з людзьмі, якія ведалі Уладзіміра Караткевіча. А ў дзень нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча  у бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына "Талент аддадзены людзям".  У гэты дзень у дзіцячую бібліятэку завіталі вучні 3 "В" і 3 "Б" класаў СШ №16. Дзеці пазнаёміліся з фантастычнымі, рамантычнымі і лірычнымі казкамі Уладзіміра Сямёнавіча. Гэтыя казкі рэкамендаваны ім для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры. Творчасці У.Караткевіча была прысвечана падрыхтаваная бібліятэкарамі электронная прэзентацыя, а таксама выстава дзіцячых малюнкаў.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен