Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

З любоўю да роднага краю

meropriyatiye korotkevich tsbУладзімір Караткевіч – гонар і сумленне беларускай нацыі. Яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае. Пра яго хочацца распавядаць,  з  яго хочацца браць прыклад.

З гэтай нагоды 24  лістапада ў сценах Цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна прайшла  інфармацыйная гадзіна “З любоўю да роднага краю”. Вядучыя мерапрыемства Кацярына Лепешава і Валянціна Самонава пазнаёмілі  навучэнцаў Аршанскага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава з цікавымі сведкамі жыцця і творчасці пісьменніка, прадставілі відэапрэзентацыю.

meropriyatiye korotkevich tsb1

meropriyatiye korotkevich tsb3

meropriyatiye korotkevich tsb4

meropriyatiye korotkevich tsb8

Асаблівую атмасферу на мерапрыемстве стварылі вучні  ДУК  “Аршанская дзіцячая школа мастацтваў №1” – трыо балалаек, Аляксандра Галіна, Вікторыя Кушакова, якія падаравалі музычныя нумары.

meropriyatiye korotkevich tsb2

meropriyatiye korotkevich tsb5

meropriyatiye korotkevich tsb6

Уладзімір Караткевіч пакінуў нам багатую спадчыну, яго  творы ўваходзяць у наша жыццѐ мудрымі дарадчыкамі і надзейнымі сябрамі, вучаць нас быць разумнымі, добрымі, мужнымі і спагадлівымі. Праз асэнсаванне жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча  мы выхоўваем цікавасць да гістарычнага мінулага і сучасных падзей  Беларусі.

meropriyatiye korotkevich tsb7

 Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Самонава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен