Званочак роднага слова
У 2023 годзе аматары беларускай літаратуры адзначаць шмат юбілеяў любімых аўтараў. Адзін з першых юбіляраў – Мікола Чарняўскі, творы якога радуюць хлопчыкаў і дзяўчынак на працягу не аднаго дзесяцігоддзя.
Мікола Чарняўскі навучыўся пранікаць у самабытны свет дзіцячых захапленняў. У яго вершаваных творах няма месца суму, абыякавасці, ляноце. Таксама ў сваёй паэзіі ён шчыра і ветліва запрашае детвару і ў дзівосны свет роднай беларускай прыроды. У творчасці М.Чарняўскага шмат цікавых казак, у якіх ён знаёміць маленькіх беларусаў з абрадамі, звычаямі, цікавымі жартамі, прымаўкамі, загадкамі. У сваіх творах ён вучыць хлопчыкаў і дзяўчынак з маленства даражыць часам, рабіць добрыя справы кожны дзень.



Пра ўсё гэта і расказала бібліятэкар Пішчалаўскай сельскай бібліятэкі падчас падарожжа па старонках кніг М.Чарняўскага “Званочак роднага слова”, якое было прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння любімага паэта.
Бібліятэкар А.Дубашынская