Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Мовы пяшчотнай сузор’е

movy piaščotnaj suzorjeУ свеце вельмі многа розных моў, а толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. Кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любві да матчынага слова. Не засталіся абыякавымі да гэтага свята і наведвальнікі Запольскай сельскай бібліятэкі.

З цікавасцю дзеці слухалі гісторыю святкавання Міжнароднага дня мовы, іх ўвазе быў прадстаўлены агляд твораў дзіцячых беларускіх пісьменнікаў, былі праведзены конкурсы: “Перакладчык”, “Збяры прыказку”, “Разгадай загадку”. Асабліва цікавай і змястоўнай атрымалася віктарына “Любімыя беларускія казкі”, у якой юныя чытачы паказалі добрыя веды і эрудыцыю.

movy piaščotnaj suzorje2

Кожны ўдзельнік мерапрыемства зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ей захавана гісторыя нашага народа, сіла і прыгажосць роднага слова. Якуб Колас казаў: “Ніякае багацце людзей не бывае даражэй за іх родную мову”.

movy piaščotnaj suzorje1

Бібліятэкар І. Крышкевіч

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен