Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Роднай мовы пералівы

rodnaj movy pieralivy21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасці. Зразумела, у кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. 19 лютага ў Задроўеўскай сельскай бібліятэцы для юных чытачоў прайшла гульня-конкурс “Роднай мовы пералівы”.

У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, як узнікла беларускае кнігадрукаванне і які ўплыў на гэтыя працэсы аказалі выдатныя беларускія асветнікі і дзеячы культуры. А вось пазнаёміцца з некаторымі яе скарбамі вучні змаглі ў гульнёвай частцы мерапрыемства. Успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, з задавальненнем спаборнічалі ў рашэнні беларускамоўных рэбусаў, шукалі лічэбнікі ў сказах, займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць. 

rodnaj movy pieralivy2

rodnaj movy pieralivy3

rodnaj movy pieralivy4

Адказваючы на пытанні, вучні змаглі паказаць неблагія веды і праявіць эрудыцыю. Цікавасць выклікала тэматычная выстава “З любоўю да роднага слова” з творамі беларускіх пісьменнікаў.

rodnaj movy pieralivy5

rodnaj movy pieralivy1

Бібліятэкар М.С.Цубаркова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен