Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Ззяць, гуляць з табой гатовы словы нашай роднай мовы!

slovy našaj rodnaj movy21 лютага ў бібліятэцы імя У. Корбана ў Міжнародны дзень роднай мовы адбылася моўная пяціхвілінка “Ззяць, гуляць з табой гатовы словы нашай роднай мовы!”. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. У кожнага чалавека ёсць родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца беларуская.

Таму супрацоўнікі дзіцячага абанемента ўвесь дзень гаварылі на беларускай мове. З вялікім задавальненнем юныя чытачы прымалі ўдзел у розных заданнях: адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, спрабавалі вымавіць беларускія хуткамоўкі, падбіралі словы з супрацьлеглым значэннем і знаходзілі памылкі ў кароткіх вершах. Таксама вялікі інтарэс выклікала кніжная выстава, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся з цікавымі і пазнавальнымі кнігамі на беларускай мове.

slovy našaj rodnaj movy1

slovy našaj rodnaj movy2

slovy našaj rodnaj movy3

slovy našaj rodnaj movy4

Дзеці пазбавіліся страху і не сароміліся недасканалай гаворкі. Пачынаць гаварыць на роднай мове заўсёды цяжка, але кожны чалавек павінен ведаць гэту мову і не саромецца на ёй размаўляць. Родная мова — душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.

slovy našaj rodnaj movy5

slovy našaj rodnaj movy6

slovy našaj rodnaj movy7

slovy našaj rodnaj movy8

slovy našaj rodnaj movy9

Якія цудоўныя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мелагучна для слыху майго:
І звонкае “дзе” і густое “чаго”.
П. Панчанка

Бібліятэкар Г. Вербіна

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен