З любоўю да роднага слова
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Усяго налічваецца больш за шэсць тысяч моў. І сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова. Бібліятэкар Высокаўскай сельскай бібліятэкі наведала навучэнцаў 3 і 4 класаў ДУА “Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна”.
Для іх быў праведзены ўрок-гутарка “З любоўю да роднага слова”. Вучні пазнаеміліся з гісторыяй узнікнення гэтага свята. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем складалі прыказкі, успаміналі беларускія народныя казкі, адгадвалі загадкі. Яны спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў: рабілі пераклад з рускай мовы на беларускую і наадварот.


Бібліятэкар М.М.Купрэева