Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Знаўцы роднай мовы

znaŭcy rodnaj movy

З 19 па 24 лютага ў дзіцячай  бібліятэцы імя У. С. Караткевіча дзейнічае кніжная выстава “Пад небам беларускага слова” да Міжнароднага дня роднай мовы. На гэтай выставе прадстаўлены знакамітыя творы класікаў беларускай літаратуры, кнігі пра культуру і духоўнае багацце нашай краіны.

Сёння на нашай планеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў, але, на жаль, палова з іх можа знікнуць у найбліжэйшай будучыні. Ва ўсёй краіне запланаваны розныя культурныя мерапрыемствы: круглыя сталы, інтэрактыўныя заняткі, вечарыны, літаратурныя выставы, на беларускай мове пішуць дыктанты, прэзентуюць кнігі і размаўляюць.

znaŭcy rodnaj movy2

znaŭcy rodnaj movy5

znaŭcy rodnaj movy7

Акрамя гэтага, 21 лютага, непасрэдна ў дзень святкавання Дня роднай мовы, была праведзена акцыя “Знаўцы роднай мовы”. Усе жадаючыя, каб праверыць свае здольнасці на веданне беларускай мовы, маглі прайсці выпрабаванне: разгадаць загадкі, прыказкі і прымаўкі, пабываць у ролі перакладчыка і даследчыка роднай мовы. Дзеці і дарослыя актыўна прымалі ўдзел і з задавальненнем размаўлялі у гэты дзень па-беларуску. Кожны ўдзелькік акцыі атрымаў салодкі падарунак.

znaŭcy rodnaj movy4

znaŭcy rodnaj movy6

znaŭcy rodnaj movy1

Дзякуючы падобным святам мы можам лішні раз звярнуць увагу на значнасць вывучэння беларускай мовы, каб наша нацыянальная культура не знікла з твару зямлі. І як сказала знакамітая беларуская пісьменніца Алаіза Пашкевіч (Цётка): «Бедны той, хто… не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, які ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее – гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы».

znaŭcy rodnaj movy3

znaŭcy rodnaj movy10

znaŭcy rodnaj movy11

Бібліятэкары чакаюць сваіх чытачоў і абяцаюць падабраць для ўсіх цікавыя кнігі.

znaŭcy rodnaj movy9

znaŭcy rodnaj movy8

Бібліятэкар В.А. Ціханскі

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен