Слова роднае - вечнасць і след
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў - прыгожых і непаўторных. Але, як казаў выдатны беларускі пісьменнік Якуб Колас: "Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову....". Жыве мова - жыве народ, жыве памяць продкаў. З гэтай нагоды ў рамках акцыі "Гаворым па-беларуску" ў Смалянскай сельскай бібліятэцы-клубе быў праведзены конкурс знаўцаў беларускай мовы "Слова роднае - вечнасць і след".
На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы ДУА "Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж". Яны паказалі свае веды і моўную эрудыцыю ў конкурсах. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава "Міжнародны дзень роднай мовы".



Бібліятэкар М.М. Варашэнь