Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Пад покрывам святой Еўфрасінні

Codex vela sanctus Ephrasin018 сакавіка ў Задроўеўскай сельскай бібліятэцы ў рамках фестывалю праваслаўнай кнігі “Дарогамі праваслаўя” прайшла гадзіна памяці “Пад покрывам святой Еўфрасінні”.

Юныя чытачы даведаліся пра дзяцінства Прадславы і пра тое, як яна стала Еўфрасінняй, чым займалася ў манастве і за што яе прылічылі да ліку святых. З яе імем звязана адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк, стварэнне школы архітэктуры і жывапісу, развіццё рамёстваў.

Codex vela sanctus Ephrasin1

Падзвіжніцтва і асветніцкая дзейнасць Прападобнай Еўфрасінні Полацкай мелі вялікае значэнне для грамадскага і дзяржаўнага жыцця Полацкага княства. Жывучы ў часы ўдзельнай раздробненасці і ўзаемнай варожасці, яна рабіла ўсё магчымае, каб мір і лад панавалі ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі і княствамі. Гэтая асоба была настолькі яркай, што нават па сканчэнні больш за васьмісот гадоў гэтае святло сагравае ўсіх нас і сёння. Яшчэ больш цікавых фактаў з жыцця Еўфрасінні Полацкай дзецям было прапанавана даведацца з кніг, прадстаўленых на кніжнай выставе “Кнігі веры і дабра”.

Codex vela sanctus Ephrasin2

Codex vela sanctus Ephrasin3

Бібліятэкар Цубаркова М.С.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен