Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Кліча памяць, кліча сэрца

Key memoria key cor022 сакавіка споўнілася 80 год з дня знішчэння беларускай вёскі Хатынь. Гэты дзень асабліва важны ў Год міру і стварэння як урок, як памяць, як запаведзь – больш ніколі не ведаць жахаў вайны!

За сваю шматвяковую гісторыю Беларусь неаднаразова станавілася арэнай кровапралітных войнаў. Кожная з іх пакідала пасля сябе смерць і разбурэнні. Сёння ўсяму свету і асабліва новаму пакаленню неабходна зноў і зноў нагадваць аб злачынствах нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, учыненых падчас вайны на савецкіх тэрыторыях, паколькі ільвіная доля чалавечых страт - гэта мірнае насельніцтва, закатаванае і забітае імі.

Key memoria key cor1

Key memoria key cor2

Key memoria key cor3

У дзень 80-годдзя Хатынскай трагедыі дзіцячую бібліятэку імя У. С. Караткевіча наведалі вучні 8 “Б” класа ДУА “Гімназія №2 г. Оршы”. Для дзяцей было арганізавана мерапрыемства «Кліча памяць, кліча сэрца», якое суправаджалася відэапрэзентацыяй пра нежылую, але жывушчую ў памяці кожнага беларуса вёску Хатынь. Васьмікласнікі атрымалі адказы на многія пытанні: Што такое генацыд? Навошта спалілі вёску разам з яе жыхарамі? Як гэта было? Каму пашчасціла застацца ў жывых і як склаўся іх далейшы лёс? Як узнік мемарыяльны комплекс і як выглядае Хатынь зараз?

Key memoria key cor4

Key memoria key cor5

Загадчык бібліятэкі Наталля Анатольеўна Савіцкая звярнула ўвагу вучняў на кніжную выставу «Кліча памяць, кліча сэрца», на якой былі прадстаўлены кнігі пра Хатынь, лагеры смерці на тэрыторыі Беларусі, пра генацыд беларускага народа.

Key memoria key cor7

Старэйшы памочнік пракурора Аршанскага раёна Іўчык Віталь Сяргеевіч расказаў хлопцам і дзяўчатам аб тым, што ўзбуджана крымінальная справа аб генацыдзе і цяпер вядуцца расследаванні, вывучаюцца дакументы з архіўных крыніц, экспертныя даследаванні. Атрыманыя доказы дазваляюць сцвярджаць, што наступствы палітыкі генацыду для беларускага народа апынуліся цяжэй, чым лічылася раней.

Key memoria key cor8

Хатынь – гэта напамін пра трагедыю беларускага народа, які падвергся генацыду падчас Вялікай Айчыннай вайны. Полымя Хатыні абпальвае людскія сэрцы, нагадваючы аб тым, што трэба берагчы мір і спакой на роднай зямлі.

Key memoria key cor6

Бібліятэкар Нароўская Н. В.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен