Тэматычная праграма “Тройца”
У Зубаўскай сельскай бібліятэцы прайшла тэматычная праграма “Тройца”. У хрысціянскім календары Дзень Прасвятой Тройцы – вялікае царкоўнае свята. Адзначаецца ў знак Тройцы: Бога Айца, Бога Сына і Бога Духа Святога. Бібліятэкар нагадала біблейскія сюжэты і расказала ўдзельнікам свята пра сыходжанне Сятога Духа і Богаяўленні.
Затым звярнуліся да народных традыцый свята. Успомнілі культ зеляніны, шлюбу і продкаў у аснове свята. Запляталі і ўпрыгожвалі сімвал свята - бярозку, праслаўлялі яе ў вершах, вадзілі хараводы, наталяліся гаючай сілай маладых траў.







Свята пакінула шмат ўражанняў і стварыла святочны настрой.
Бібліятэкар Т. Дзегцярова