У пошуках цудаў Беларусі
Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча прапануюць для прагляду відэапрэзентацыю «У пошуках цудаў Беларусі», прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння Анатоля Бутэвіча.
У відэапрэзентацыі прадстаўлены кнігі серыі «Сем цудаў Беларусі» накіраваных на людзей любога ўзросту, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі. Кнігі будуць цікавыя і карысныя як дзецям, школьнікам, якія толькі пачалі вывучаць гісторыю сваёй краіны, так і людзям пажылога ўзросту. Усе чытачы абавязкова знойдуць мноства цікавых, невядомых раней фактаў. Прыемнага прагляду!
Бібліятэкар М. В. Мішкуцёнак