Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Купала заўсёды ў сэрцы маім

1111Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 1 ліпеня а 12 гадзіне на свята “Купала заўсёды ў сэрцы маім”, якое прымеркавана да Дня нараджэння народнага паэта Беларусі і адбудзецца на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі” (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Музей пры падтрымцы аддзела культуры Аршанскага райвыканкама рыхтуе святочную праграму з удзелам паэтаў і пісьменнікаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, музычных калектываў і выканаўцаў.

Ляўкі A4

Спецыяльны госць свята – Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М.Я.Фінберга” з канцэртнай праграмай на словы Янкі Купалы. Сярод выступоўцаў: лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Наталля Тамэла і Дзімітрый Качароўскі.

Ганаровыя госці свята аддадуць даніну павагі класіку беларускай літаратуры і ўскладуць кветкі да помніка Песняру.

Свята ў Ляўках стане выдатным днём для сямейнага адпачынку ў адным з найпрыгажэйшых куточкаў Беларусі! Кожны зможа адчуць мілагучнасць роднай мовы і атрымаць асалоду ад традыцыйных беларускіх і аўтарскіх песень, прыняць удзел у майстар-класе па пляценні купальскіх вянкоў.

Запрашаем усіх далучыцца ў Год міра і стварэння да мерапрыемстваў па ўшанаванні спадчыны першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен