Усіх з’яднаў нас родны кут…
Дзень 14 верасня ў Дзіцячай бібліятэцы імя У.С. Караткевіча прайшоў пад дэвізам “Усіх з’яднаў нас родны кут…”. Супрацоўнікі бібліятэкі да Дня народнага адзінства для вучняў 3 класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Оршы” правялі экскурсію па бібліятэцы, пазнаёмілі з дзеючымі выставамі, зладзілі лялечны спектакль “Дуб і Крумкач” па вершаванай п'есе першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі за найлепшы твор для дзяцей і юнацтва 2023 года Алены Стэльмах.
Казка вучыць лепшым чалавечым каштоўнасцям, падштурхоўвае да шматлікіх разваг, вучыць любіць Радзіму. На мерапрыемстве прысутнічаў натарыус Віцебскага натарыяльнага округа Думанава Ірына Мікалаеўна.










Галоўны бібліятэкар А.Л. Руклінская