Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Адкуль бяруцца вершы-песні

adkuĺ biarucca vieršy piesni9 лістапада бібліятэкар Барздоўскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх маленькіх чытачоў, вучняў 6 класа ДУА “Барздоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Аршанскага раёна” на паэтычную хвілінку-весялінку “Адкуль бяруцца вершы-песні”, прысвечаную 65-годдзю з дня нараджэння Леаніда Пранчака, беларускага пісьменніка, паэта.

Бібліятэкар Тамара Васільеўна пазнаёміла школьнікаў з жыццёвым і творчым шляхам вядомага паэта-песенніка. У ходзе мерапрыемства прагучалі мілагучныя вершы “Гэй, малеча”, “Скуль бяруцца вершы-песні”, “Кошка Моця”, казка “Афрыканская вандроўка” і інш. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах “Загадкавая азбука”, “Кілаграм анаграм”, разгадывалі “Простыя загадкі”, паслухалі песні “Калыханка”, “Ходзікі”.

adkuĺ biarucca vieršy piesni1

adkuĺ biarucca vieršy piesni2

Да юбілею Леаніда Пранчака ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава-знаёмства “Я Беларусь адшукаю па небу”.

adkuĺ biarucca vieršy piesni3

Бібліятэкар Т.В.Іванова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен