Мудрых гісторый вечнае святло
Напярэдадні дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, ў дзіцячай бібліятэцы, якая носіць імя славутага земляка, адбылося падарожжа “Мудрых гісторый вечнае святло” па казках Уладзіміра Сямёнавіча, у рамках аматарскага аб’яднання “Краязнаўчая майстэрня”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Оршы”.
Падчас мерапрыемства загадчык бібліятэкі Н.Савіцкая пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю Уладзіміра Караткевіча, расказала аб цікавых фактах з жыцця пісьменніка, распавяла пра яго ўклад у развіццё беларускай літаратуры. Увазе прысутных была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя “Праўдзівы Майстра, чысты, як сляза…”.



Ha пaчaткy твopчaгa шляxy Улaдзiмip Kapaткeвiч звяpнyўcя дa мiнyўшчыны i нaбыткaў фaльклopy. “Давай з табой сядзем і пагаворым. Ты што, спаць збіраешся ці хворы?... І ўявім мы, што памчалі мы на нашым дыване-самалёце ў вясёлкавы наш з табою край, у сівую нашу з табой даўніну”. Так пачынаецца казка Уладзіміра Караткевіча “Кацёл з каменьчыкамі”, дзе ён y чapoўнa-фaнтacтычнaй фopмe пaкaзaў, як з’явiўcя нa Бeлapyci тaкi вaжны xapчoвы пpaдyкт - бульба.




Абмеркаванне вобразаў галоўных герояў казкі, іх паводзін і ўчынкаў нікога не пакінула абыякавым. Дзеці з задавальненнем давалі характарыстыкі героям, рабілі высновы і выказвалі свае адносіны да прачытанага.



Мы спадзяемся, што дзякуючы казкам Уладзіміра Караткевіча, у хлопчыкаў і дзяўчынак прачнулася жаданне не забываць i працягваць вывучаць родную мову i культуру.


Галоўны бібліятэкар А. Руклінская