Гучы, родная мова!
21 лютага ў бібліятэцы №12 прайшоў конкурс вершаў “Гучы, родная мова!”, прысвечаны Дню роднай мовы ў рамках абласнога марафону “Размаўляй і натхняй”.
З беларускай мовай непарыўна звязаны лёс Беларусі. Кожны народ на зямлі адрозніваецца адзін ад аднаго ў першую чаргу сваей моваю. Мы завемся беларусамі і наша мова – беларуская. Яна мілагучная і спеўная. На беларускай мове напісана вялікая колькасць цудоўных твораў. У гэты дзень усім наведвальнікам прапанавалася размаўляць па-беларуску на працягу дня, а вершы і байкі ў выкананні супрацоўнікаў Элуіз, ЧУП ГА "БелТІЗ" Вольгі Мінінай, Леаніда Гарбачэўскага, Алега Ульяніцкага і Уладзіміра Лукашэвіча яшчэ раз падкрэслілі прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова.
Бібліятэкар А.І.Шаўрова