Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Гавары і чытай па-беларуску

havary i čytaj pa bielaruskuУ рамках акцыі "Размаўляй і натхняй", прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага, бібліятэкар Пішчалаўскай сельскай бібліятэкі падрыхтавала для сваіх наведвальнікаў выставу-заклік "Гавары і чытай па-беларуску".

На выставе былі прадстаўлены кнігі знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія палюбіліся чытачам бібліятэкі, таксама адзін з раздзелаў выставы пазнаёміў наведвальнікаў з беларускімі пісьменнікамі-юбілярамі 2024 года.

havary i čytaj pa bielarusku1

havary i čytaj pa bielarusku2

havary i čytaj pa bielarusku3

Раздзел беларускай літаратуры карыстаецца ўвагай і попытам у чытачоў. У дзень роднай мовы бібліятэкар прапанавала наведвальнікам бібліятэкі паўдзельнічаць і ў паэтычным караоке "Чытаем вершы па-беларуску", бо пакуль мы гаворым і спяваем, мова беларуская жывая!

havary i čytaj pa bielarusku4

havary i čytaj pa bielarusku5

havary i čytaj pa bielarusku6

Бібліятэкар А. Дубашынская

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен